Фестываль Smartfilm праходзiў ужо ў чацвёрты раз. I ў гэтым годзе адбыўся дэбют мяне ў якасцi аўтара саўндтрэка для кiно.

Сумесная праца з Максiмам Таранковым была ўзнагароджана спецыяльным прызам фестываля. Гэта быў цудоўны час, дзякуй вялiкi ўсёй нашай камандзе:

Камера — Максім Таранкоў
Гук — Аляксей Святлоў
Ён — Андрэй Сянькевіч
Яна — Лізавета Дудзік
3Д графіка — Аляксей Ячнiк

Афiцыйны сайт фестываля: http://smartfilm.by/
Саўндтрэк: Андрэй Сянькевiч — «Не ты»

Гiсторыя пра тое, як немагчымае аб’яднала людзей. Шукаць адказы, знаходзiць новыя пытаннi — у гэтым сутнасць жыцця. Але аднойчы наступае момант i з’яуляецца той, у кiм знойдзеш гэтыя самыя адказы.